1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Алесь Аркуш: „Cёння эсэістыка выходзіць на першы план“

Таварыства вольных лiтаратараў (ТВЛ) аб'явiла лаўрэата штогодняй лiтаратурнай прэмii "Глiняны Вялес". Пра прэмiю расказвае адзiн з лiдэраў ТВЛ, полацкi паэт Алесь Аркуш:

default

"Гліняны Вялес" — старэйшая незалежная лiтаратурная прэмiя Беларусi, якая ўручаецца аўтару лепшай беларускай мастацкай кнiгi з 1993 года. У гэтым годзе экспертны савет выбiраў сярод пяцi прэтэндэнтаў - у шорт-лiст увайшлi таксама Вiнцесь Мудраў, Югася Каляда, Алесь Наварыч i Наталля Кучмель.

Алесь Аркуш: «Шорт-ліст складаецца на аснове думак, якія выказваюць нашы эксперты. Селета ўпершыню ў яго ўвайшлі дзве кнігі эсэістыкі, што, на маю думку, вельмі характэрна для нашай беларускай літаратуры, бо сёння эсэістыка сапраўды выходзіць на першы план, абстаўляючы і паэзію, і прозу. І я б не сказаў, што гэта аўтары сталыя і вядомыя. Гэта аўтары сярэдняга ці нават малодшага пакалення ».

На атрыманне прэмii могуць разлiчваць аўтары альтэрнатыўнай ці больш кансерватыўнай літаратуры?

«Літаратурная прэмія “Гліняны вялес” – гэта прэмія Таварыства вольных літаратараў. Тут адбыўся як бы генезіс як самога таварыства, так і самой літаратурнай прэміі. Бо ТВЛ паўстала як пэўны пратэст, творчая суполка імкнулася пашырыць далягляды беларускай літаратуры. Аўтары і пісьменнікі з гэтай суполкі пачалі працаваць у незвычайных эстэтычных прасцягах. Але калі адбывалася далейшае развіцце, калі беларуская літаратура заняла тыя нішы, якія раней не займала, напрыклад, авангарда і постмадэрнізма, то таварыства стала больш кансэрватыўным, як бы пачало шукаць тую глебу, тыя падмуркі, на чым можа стаяць літаратура. І як раз у шорт-ліст зараз патрапляюць пераважна кнігі не адкрыта мадэрнісцкія».

Творы якiх аўтараў увогуле разглядалi эксперты?

«Мы задумвалі гэтую прэмію як агульнабеларускую. Гэта не значыць, што гэтая прэмія, якая адсочвае пэўны дыскурс, нейкі авангардны ці постмадэрністцкі, ці дыскурс пазаафіцыйнай літаратуры. Бо сярод сёлетніх намінантаў есць такі пісьменнік як Алесь Наварыч, які раней атрымаў дзяржаўную прэмію з рук прэзідэнта. Але мы не звяртаем на гэта ўвагі - пісьменнік напісаў варты твор і мы не мелі права яго не заўважыць і праігнараваць.

ТВЛ бачыць прэмію агульнакраёвай і адсочвае ўсе вартыя з’явы, таксама тыя з’явы, якія могуць быць створаны па-за межамі краіны, у эміграцыі. Мы імкнемся адсочваць іхнія кнігі і ўлічваць у нашых размеркаваннях датычна гэтай прэміі».

Як змяніліся за апошні час адносіны паміж Таварыствам вольных лiтаратараў і Саюзам пісьменнікаў?

«Адносіны змяніліся кардынальна, бо на пачатку, у 1993 годзе, калі паўстала ТВЛ, гэта было як бы суперніцтва, гэта быў як бы выклік. Гэта была спроба знішчыць манапалізм - так званы таталітарызм у літаратуры, калі існуе адно выдавецтва, адзін саюз пісьменнікаў, і практычна ўся літаратура была замкнёнай у гэтым саюзе пісьменнікаў. Мы выступалі супраць гэтага. У нас нават у статуце было запісана, што мы не маем права ўваходзіць у Саюз пісьменнікаў. І я па сённяшні дзень прынцыпова не з’яўляюся сябрам Саюза пісьменнікаў. Але, калі пачаліся далейшыя падзеі, і асабліва падзеі сеняшняга часу, калі саюз пісьменнікаў пачалі практычна развальваць, калі улады стварылі яму альтэрнатыўны саюз, - мы выступілі ў яго падтрымку, мы прынялі заяву. Сення мы практычна аднолькавыя, існуем у аднолькавых умовах ».

Также по теме