Акцыя у падтрымку вязня сумлення Валерыя Леванеўскага | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 25.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Акцыя у падтрымку вязня сумлення Валерыя Леванеўскага

Вядомыя расiйскiя рок-музыкi падтрымалi заклiк «Мiжнароднай Амнiстыi» да беларускага прэзiдэнта вызвалiць Валерыя Леванеўскага

Андрэй Макарэвiч, Барыс Грабяншчакоў, Сяргей Чыгракоў (больш вядомы публiцы па мянушчы Чыж), кiраўнiк гурту «Тэкiла-джаз» Яўген Фёдараў падтрымалi заклiк праваабарончай арганiзацыi «Мiжнародная Амнiстыя» да беларускага прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi вызвалiць вязня сумлення Валерыя Леванеўскага. Музыкi таксама накiравалi лiсты падтрымкi самому Валерыю Леванеўскаму. Пра гэта «Нямецкай хвалi» паведамiў Сяргей Нiкiцiн, дырэктар Расiйскага рэсурснага цэнтру «Мiжнароднай Амнiстыi».

У лiсце да прэзiдэнта Лукашэнкi, у прыватнасцi, гаворыцца, што музыкаў «клапоцiць лёс беларускага вязня сумлення Леванеўскага, якi 7 лiстапада 2004 году быў асуджаны на два гады пазбаiлення волi за публiчную абразу прэзiдэнта». Музыкi працытавалi беларускаму прэзiдэнту артыкул 19 Усясветнай Дэкларацыi правоў чалавека, згодна якога «кожны мае права на свабоду перакананняў, свабоднае iх выказванне, уключна свабоду распаўсюджваць iнфармацыю i iдэi любымi сродкамi».

Нагадаю, што падставай для завядзення крымiнальнае справы, а потым i звiнаваўчага прысуду, стаў распаўсюд Леванеўскiм i яго калегам Аляксандрам Васiльевым улётак, якiя ўтрымлiвалi ананiмны сатырычны верш. «Мiжнародная амнiстыя» летась прызнала Леванеўскага i Васiльева вязнямi сумлення, г.з. людзьмi, пазбаўленымi волi за выкарыстанне свайго права на выказванне сваих поглядаў, не прыбягаючы да гвалту, прапаганды гвалту альбо варожасцi.

Увосень мiнулага году вядомыя расiйскiя рок-музыкi ўжо выступалi ў aбарону Леванеўскага i Васiльева. Паводле самога Васiльева, на рашэнне aб яго ўмоуна-датэрмiновым вызваленнi, верагодна, паўплывала i падтрымка з боку рок-музыкаў. У лiсце, нiкараваным музыкамi Валерыю Леванеўскаму, гаворыцца, што яны вiтаюць датэрмiновае вызваленне Аляксандра Васiльева i выказваюць спадзяванне, што сам Леванеўскi «хуткiм часам таксама атрымае свабоду». Паводле Барыса Грабяншчакова, калi разам з «Мiжнароднай амнiстыяй» можна дапамагчы выратаваць хаця б аднаго чалавека, то справа вартая таго.

Ссылки в интернете