1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Актывіста “Маладога фронту” Артура Фінькевіча могуць засудзіць на 12 гадоў зняволення

Актывісту “Маладога фронту” Артуру Фінькевічу пагражае зняволенне на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў. Фінькевіча затрымалі ў Мінску ўначы 30 студзеня бягучага году па абвінавачанні ў нанясенні на сцяну надпісу “Мы хочам новага!”. 1 лютага ў яго кватэры быў праведзены ператрус. Супраць маладзёна завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства; паводле гэтага артыкулу Крымінальнага кодэксу яму пагражала да шасці гадоў пазбаўлення волі. Цяпер Артуру Фінькевічу перакваліфікавалі артыкул на больш жорсткі – наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае арганізаванай групай, альбо якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы, альбо якое пацягнула нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры. Паводле гэтага артыкулу маладафронтаўцу пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Паводле папярэдняй інфармацыі, слуханне справы пачнецца на пачатку траўня ў судзе Першамайскага раёну Мінску.