1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Актывістаў БХД дапытваюць пра выбух у Мінску

Беларускія ўлады выклікаюць дэмакратычных актывістаў на допыты аб іх прыналежнасці да выбуху, які прагрымеў у Мінску ўноч на 4 ліпеня ў часе канцэрту з нагоды Дня незалежнасці.

default

Беларускія ўлады выклікаюць дэмакратычных актывістаў на допыты аб іх прыналежнасці да выбуху. Ён, нагадаем, прагрымеў у Мінску ўноч на 4 ліпеня ў часе канцэрту з нагоды Дня незалежнасці.

Гэтым разам праваахоўныя органы заняліся актывістамі аргкамітэту стваранай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пра што DW-RADIO паведміў сустаршыня аргкамітэту БХД Аляксей Шэін.

“Следчы Валожынскага ўпраўлення ўнутраных справаў хацеў даведацца ад мяне, ці ведаю я штосці пра выбух 4 ліпеня ў Мінску, ці ведаю я людзей, якія маглі здзейсніць ці падрыхтаваць гэты выбух. Пад час гутаркі ён патлумачыў, чаму менавіта са мной ён размаўляе: таму, што, маўляў, у іх ёсць база дадзеных тых людзей, якія парушалі адміністрацыйнае заканадаўства паводле артыкулу 23.34 (арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў), і, маўляў, па гэтай базе яны і робяць допыты гэтых людзей. Яны хацелі ўзяць у мяне адбіткі пальцаў і пробы сліны на экспертызу, але я адмовіўся, таму што не маю статуса падазраванага па гэтай справе і маю права не даваць ні адбіткі пальцаў, ні сліну”.

Па словах Аляксея Шэіна, падобныя дзеянні былі здзейсненыя дачынна не толькі яго аднаго.

“За апошнія некалькі дзён гэта ўжо другі выклік на допыт, некалькі дзён назад у Мінску на такую ж размову быў выкліканы адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі. Адна з версіяў, якая ў іх ёсць, гэта тое, што апазіцыя магла быць датычная да выбуху. Зразумела, што гэта ўсяго толькі Міністэрства ўнутраных справаў выконвае замову, гэта ўжо было скарыстана падчас выбуху, калі па тэлебачанні паказваліся затрыманыя апазіцыянеры, допыты, нейкія кадры, і стваралася ўражанне, ці не апазіцыя сапраўды датычная да гэтых выбухаў? То бок, ствараецца такі адмоўны імідж дэмакратычным структурам, грамадскім арганізацыям, палітычным партыям перад выбарамі”. (гк)

Контекст