1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

АДС сфармулявалі план работы на бліжэйшы час

5 лістапада адбылося паседжанне прэзідыюма Палітырады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Прадстаўнікі ўсіх суб’ектаў АДС прынялі план работы на бліжэйшы час.

default

Як паведаміў Deutsche Welle сябра прэзідыюма АДС, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, на паседжанні 5 лістапада прынята канчатковае рашэнне правесці акцыю па заканадаўчай ініцыятыве зменаў у Выбарчы кодэкс. "Да 10 лістапада суб’екты АДС мусяць прадставіць спіс людзей, якія ўвойдуць у ініцыятыўныу групу, што пасля афіцыйнай рэгістрацыі (калі такая адбудзецца) будзе займацца зборам пад ініцыятывай 50 тысяч подпісаў грамадзян. Папярэдне ідзе размова пра 600 удзельнікаў ініцыятыўнае групы".

Па прапанове аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на паседжанні было разгледжана пытанне аб уключэнні ў мінімум патрабаванняў да ўлады свабоды дзейнасці рэлігійных арганізацыяў, за якія хрысціянскія дэмакраты сабралі 50 тысяч подпісаў і вылучылі заканадаўчую ініцыятыву па зменах у заканадаўства аб канфэсіях.

Апроч таго, па словах Віктара Івашкевіча, суб’екты АДС будуць дамагацца ад уладаў усталявання ўведамляльнага прынцыпу рэгістрацыі партыйных арганізацыяў у беларускіх рэгіёнах. (гк)

Контекст