1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

АДС станоўча ставяцца да ініцыятывы "усходняга партнёрства"

3 снежня прайшло паседжанне палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, асноўная ўвага на якім была нададзена знешнепалітычнай дзейнасці і выкананню Беларуссю ўмоваў Еўразвязу па лібералізацыі ў краіне.

default

дзейны старшыня прэзідыюма палітрады АДС Анатоль Лябедзька

На паседжанні палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў 3 снежня абмяркоўвалася перспектыва стварэння каардынацыйнай структуры АДС па знейшяй палітыцы. "Калі яшчэ некалькі гадоў назад можна было невялікімі высілкамі перайграваць Міністэрства замежных справаў Беларусі, то сёння сітуацыя каардынальна змянілася, і патрэбная большая прафесіяналізацыя гэтага кірунка дзейнасці", - паведаміў Deutsche Welle дзейны старшыня прэзідыюма палітрады АДС Анатоль Лябедзька.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, па яго словах, плануюць актывізаваць працу ў галіне міжнароднай дзейнасці.

Датычна абмяркоўваемай цяпер у Еўропе ініцыятывы "усходняга партнёрства" Анатоль Лябедзька заўважыў, што АДС "ставіцца да гэтага пазітыўна, а інтэграцыя Беларусі ў тыя ці іншыя праграмы Еўрапейскага Звязу адпавядае нацыянальным інтарэсам і інтарэсам амаль дзесяці мільёнаў грамадзян".

"Калі для нас будуць адукацыйныя праграмы, праграмы, звязаныя з трансфармацыяй эканомікі, памежнага супрацоўніцтва, ад гэтага будзе толькі карысць. І тут мы павінны думаць не толькі і не столькі, як гэта будзе ўмацоўваць ці не ўмацоўваць рэжым - гэта будзе ўмацоўваць Беларусь. Нават праца чыноўнікаў у фармаце сумесных праграм таксама будзе карыснай, бо яны будуць працаваць па іншых правілах", - кажа Анатоль Лябедзька (гк)

Контекст