1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

DW-РАДИО

Адміністрацыя калоніі незаконна знішчае лісты Леванеўскага

Адміністрацыя Івацэвіцкае калоніі № 22 незаконна знішўчае некаторыя лісты старшыні Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі, чальца рады грамадзянскіх ініцыятываў «Вольная Беларусь” Валерыя Леванеўскага. Леванеўскі працяглым часам дасылае лісты розным арганізацыям, грамадзянам, дзяржаўным установам з просьбаю дапамагчы з папаўненнем бібліятэкі калоніі. Старшыня страйкаму спрабаваў адправіць падобныя лісты праз адміністрацыю ІК – 22 у амбасады розных дзяржаваў, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Аднак, цэнзар палічыў, што дадзеныя лісты неабходна знішчыць у адпаведнасці з правіламі ўнутранага распарадку. Пры гэтым Леванеўскаму патлумачылі, што лісты ў амбасады можны пісаць толькі ў выпадку грамадзянства іншай дзяржавы.