1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Адкрыццё Цэнтру беларускіх даследванняў у ЗША запланаванае на лістапад

Афіцыйнае адкрыццё Цэнтру беларускіх даследванняў у Саўтвэстэрнскім коледжы ў Вінфілдзе, штат Канзас, папярэдне запланаванае на лістапад. Пра гэта паведаміў першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц. Мэтаю Цэнтру ёсць “судзеянне адраджэнню беларускае нацыі праз вышэйшую адукацыю”. Мяркуецца, што Цэнтр будзе ажыццяўляць шэраг акадэмічных ініцыятываў, уключна абмен студэнтамі і выкладчыкамі, даследванні і курсы ў галіне беларускай мовы, гісторыі, культуры, публікацыю навуковых працаў і артыкулаў, арганізацыю семінараў па этнаграфіі, гандлі, турызме, іншых актуальных тэмах. Дэвід Суорц падкрэсліў, што Цэнтр не ставіць перад сабою палітычных мэтаў. Цэнтр мае намер цесна супрацоўнічаць з беларусамі, якія пражываюць як у Злучаных Штатах, гэтак і ў Беларусі.