1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Адбыўся чарговы судовы працэс над рэдактарам "Баранавіцкай газеты"

У судзе Баранавіцкага раёну Баранавічаў адбыўся чарговы судовы працэс над рэдактарам "Баранавіцкай газеты". Судзя Жана Капачэўская прызнала Гундара Уладзіміра, інваліда ІІ-й групы, вінаватым ў адміністратыўным правапарушэнні за арганізацыю ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і наклала штраф у памеры 20 базавых велічыняў. Падставай для ўзбуджэння адміністратыўнай справы з’явіўся артыкул з фотаздымкам з акцыі Дзень салідарнасьці, якая праводзіцца 16 чысла кожнага месяца, надрукаваны ў недзяржаўным выданьні "Intex-press".