1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

АГП будзе працаваць на адзінага кандыдата

Аб’яднаная грамадзянская партыя выступае за тое, каб у наступных прэзідэнцкіх выбарах удзельнічаў адзін кандыдат ад апазіцыі, і будзе працаваць у ягонай камандзе. Так вырашла Палітрада АГП на паседжанні ў Мінску.

default

Анатоль Лябедзька

Старшыня партыі Анатоль Лябедзька пракаментаваў DW-RADIO рашэнне палітрады АГП. Па ягоных словах, Аб’яднаная грамадзянская партыя адназначна выступае за тое, каб ісці ў выбарчую кампанію з адзіным кандыдатам. "Таму што распыльванне сіл не прывядзе да выніка. Гэта будзе ўдзел у працэсе, але не ёсць змаганне за вынік, за перамогу. Мы за тое, каб зараз абмяркоўваць працэдуру, і калі ёсць добрая воля ўсіх дэмакратычных суб’ектаў, то, безумоўна, партыя будзе ўдзельнічаць у працэдуры і змагацца, каб атрымаць у ёй перамогу", - адзначыў Анатоль Лябедзька.

АГП, па словах Анатоля Лябедзькі, мае намер актывізаваць працу з прадпрымальнікамі па ўсёй краіне: "Мы будзем працаваць з прадпрымальніцкімі структурамі не толькі ў цэнтры, але і на рэгіянальным узроўні. Зараз будзем распрацоўваць некалькі адукацыйных праграм для прадпрымальнікаў і актыўна падтрымаем іх пад час выступаў, якія мяркуюцца ў бліжэйшы час – пры канцы быгучага і пачатку наступнага году".

Там часам, цяперашні кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер выставіць сваю кандыдатуру і на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Такую заяву прэзідэнт зрабіў 24 лістапада падчас інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “France Press”. (гк)