1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аб’яднаныя дэмсілы правядуць тры кампаніі

Кіраўніцтва Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі (АДС) прыняло план дзеянняў на бліжэйшыя паўтары гады, які ўключае тры асноўныя агульнанацыянальныя кампаніі, і прызначыла адказных за іх выкананне.

default

Лідэры беларускіх Аб’яднаных дэмакратычных сілаў прынялі план дзейнасці на бліжэйшыя паўтары гады, які складаецца з трох кампаніяў.

Паводле словаў дзейнага старшыні прэзідыюма АДС, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі, першая кампанія будзе прысвечаная сацыяльнай праблематыцы. Як адзначыў палітык, "у сённяшніх умовах, калі нарастае крызіс, і праблемы закранаюць не толькі прадпрыемствы, але і звычайных жыхароў, гэтая праблема будзе толькі актуалізавацца".

Свабода слова і выбара

Другая кампанія, па словах Анатоля Лябедзькі, звязаная з правамі чалавека, а таксама свабодай слова і сродкаў масавай інфармацыі. Як лічыць лідэр АГП, “пакуль няма ніякіх падставаў казаць, што ў найбліжэйшай будучыні тут усё будзе беспраблемна, і мы хутка павернемся тварам да свабод грамадзян Беларусі і да свабоды прэсы”.

Anatolij Lebedko

Анатоль Лябедзька

Трэцяя кампанія, як адзначае дзейны кіраўнік прэзідыюма АДС, называецца "Пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі і яе грамадзян" і звязаная з выпрацоўкай праграм, праектаў законаў, накіраваных на вырашэнне самых вострых і актуальных пытанняў. "Сюды ж трапляе кампанія "Выбар для людзей", звязаная з заканадаўчай ініцыятывай па змяненні Выбарчага кодэкса", - паведаміў Анатоль Лябедзька.

Адказныя за кампаніі

Па словах Анатоля Лябедзькі, адказным за сацыяльную кампанію прызначаны прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай Валеры Ухналёў, за сектар працы ў пытаннях правоў чалавека, свабоды слова і СМІ адказвае намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч (былы рэдактар незалежнай газеты "Рабочы"), а кампанію "Пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі і яе грамадзян" ачоліць сам Анатоль Лябедзька. (гк)

Контекст