1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аб’яднаная грамадзянская партыя чакаць не будзе

Палітычная Рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў зацвердзіла асноўныя накірункі дзейнасці. Сярод іх – прарыў інфармацыйнай блакады, стварэнне пазітыўнага вобразу будучай Беларусі. Аднак, канкрэтны план дзеянняў апазіцыі на лета, прапанаваны Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, не быў падтрыманы большасцю суб’ектаў кааліцыі. План, за які выказваліся Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін, прадугледжваў чатыры пункты: збор подпісаў за дэлегітымізацыю прэзідэнцкай кампаніі, стварэнне ініцыятыўнай групы па змене заканадаўства ў галіне кантрактнай сістэмы, правядзенне кампаніі “Салідарнасць у імя Свабоды!” і падрыхтоўку да мясцовых выбараў. Тым не менш, па інфармацыі прэс-службы АГП, лідэры партыі заклікаюць сваіх актывістаў пачынаць спланаваную дзейнасць, не чакаючы стварэння выканаўчай структуры агульнай кааліцыі. Паводле Анатоля Лябедзькі, усё адно такая праца будзе ўскладзеная на існуючыя партыйныя і грамадскія арганізацыі.