1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Аб'яднанай грамадзянскай партыі адмаўляюць у памяшканнях для правядзення з'езду

Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала каля дваццаці адмоваў у памяшканні для правядзення 28 траўня 10-га з’езду. На форуме мяркуецца заслухаць справаздачу кіраўніцтва АГП за мінулыя два гады, адбудуцца таксама выбары новага складу кіроўных органаў. Паводле намесніка старшыні АГП Сяргея Альфера, Мінгарвыканкам, да якога звярнуліся па дапамогу сябры партыі, параіў ім шукаць памяшканне самім. У Міжнародным адукацыйным цэнтры, сузаснавальнікам якога з’яўляецца гарвыканкам, прадстаўнікам АГП заявілі, што правядзенне з'езду ў будынку цэнтру ёсць "немэтазгодным". У іншых месцах партыйцам адказалі, што менавіта 28 траўня залі будуць занятыя. Сяргей Альфер падкрэсліў, што партыя імкнецца правесці свой з'езд у Беларусі. Але калі цягам найбліжэйшых дзён памяшканне знойдзенае не будзе, 28 траўня з'езд адбудзецца на тэрыторыі адной з суседніх краінаў.