1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Абаронцы Аляксандра Казуліна пададуць у Мінскі гарадскі суд тры скаргі

Адвакаты экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна збіраюцца падаць у Мінскі гарадскі суд тры скаргі. Паводле абаронцы палітыка Ігара Рынкевіча, дзве скаргі будуць тычыцца рашэнняў судоў Заводскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы, якія не задаволілі скаргі адвакатаў. Абаронцы Казуліна дамагаліся адмены пастановаў пракуратуры, якая адмовілася завесці крымінальную справу ў дачыненні супрацоўнікаў спецпадраздзялення “Алмаз”, што затрымлівалі палітыка 25 сакавіка бягучага году. Апрача таго, у дзесяцідзённы тэрмін пасля вынясення прысуду абарона Казуліна мусіць падаць касацыйную скаргу на вырок, выстаўлены экс-кандыдату на прэзідэнта 13 ліпеня судом Маскоўскага раёну беларускай сталіцы. Да патрабаванняў Еўразвязу тэрмінова вызваліць палітыка далучыліся Украіна і Малдова. Нагадайма, Аляксандра Казуліна асудзілі на пяць з паловаю гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.