1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Абарона Аляксандра Казуліна будзе дабівацца змены яму меры стрымання

Абарона былога кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна мае намер дабівацца змянення яму меры стрымання. Як паведаміў адвакат Ігар Рынкевіч, да канца бягучага тыдня ў суд Цэнтральнага раёну Мінску будзе пададзеная скарга з просьбаю змяніць меру стрымання на не звязаную з утрыманнем пад вартай. Рынкевіч таксама сказаў, што да скаргі будуць прыкладзеныя хадайніцтвы вядомых у Беларусі людзей, якія аформілі паручыцельствы за тое, што на волі Казулін не схаваецца ад следства і не будзе перашкаджаць расследаванню. Паводле адваката, ужо сабрана каля 150 паручыцельстваў і больш за 8 тысячаў подпісаў грамадзянаў з просьбай вызваліць Казуліна. Нагадайма, што яго затрымалі 25 сакавіка ў часе шэсця да спецпрыёмніка-размеркавальніка, дзе знаходзіліся абаронцы намётавага лагеру і ўдзельнікі шэрагу несанкцыянаваных акцыяў у Мінску 19-24 сакавіка.