Ірландыя накіравала гуманітарную дапамогу жыхарам чарнобыльскіх раёнаў на суму 3 млн. еўра
10 апреля 2006 г.Реклама
Буйнейшая ў гісторыі Ірландыі дабрачынная дапамога накіравана з паўднёваірландскага горада Мідлтан у населеныя пункты Беларусі, Украіны і Расіі. Пра гэта паведаміла няўрадавая арганізацыя “Праект “Дзеці Чарнобыля”, якая арганізуе дастаўку грузу на пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС тэрыторыі. У межах праекту ірландцы накіроўваюць 27 машын “хуткай дапамогі” і 15 грузавікоў з прадуктамі харчавання, медыкаментамі, памперсамі, будаўнічымі матэрыяламі для рамонту шпіталяў на суму 3 млн.еўра. У цырымоніі адпраўкі гуманітарнай дапамогі браў удзел міністр знешняга гандлю Ірландыі Майкл Марцін.