1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Як успрымаюць у Беларусi палiтычную актыўнасць студэнтаў?

Iрына Макавецкая

17 лiстапада – Усясветны дзень студэнта. Ва ўсiм свеце i ва ўсе часы студэнты былi самай палiтызаванай часткай грамадства.

https://p.dw.com/p/7TZu
Фото: DW-TV

Загад мiнiстра адукацыi Беларусi Радзькова «Аб захадах па недапушчэнню ўцягвання студэнтаў у палiтычную дзейнасць супрацьпраўнага кшталту» ўстанаўлiвае дакладныя правiлы, пры невыкананнi якiх адносна студэнта, якi мае перакананнi, адрозныя ад дзяржаўнай iдэалогii, будуць рабiцца самыя жорсткiя захады ажно да адлiчэння з ВНУ. Персанальная адказнасць за «правiльнае палiтычнае выхаванне» студэнтаў ускладзеная на дэканаў. Мiнiстэрскi дакумент фактычна легалiзаваў здаўна вядомы прынцып: хочаш мець дыплом – адмоўся ад уласных перакананняў.

Загад мiнiстра з`явiўся пасля гучных скандалаў з прычыны выгнання дзясяткаў студэнтаў. Так, пасля адлiчэння навучэнца Жодзiнскага пoлiтэхнiчнага тэхнiкума Сяргея Мурашкi моладзь многiх гарадоў Беларусi правяла галадаваннi пратэсту. Iх галоўным патрабаваннем было: спынiць пераслед студэнтаў па палiтычных матывах, бо i права на вышэйшую адукацыю, i права на асабiстыя перакананнi гарантуецца Канстытуцыяй.

З трэцяга курсу была адлiчаная i журналiстка недзяржаўнай газеты «Народная воля» Вольга Класкоўская. Фармальнай падставай была «акадэмiчная запазычанасць». З гэтым рашэннем не пагадзiлiся сакурснiкi Вольгi. Яны перадалi дэкану журфака Сяргею Дубовiку заяву з патрабаваннем спынiць пераслед студэнтаў за iх погляды.

Адказ не прымусiў сябе доўга чакаць. Iнiцыятара збору подпiсаў у падтрымку Вольгi – Алёну Андрэеву – дэканат звiнавацiў у «палiтызацыi факультэта» i ўнёс у спiсы на адлiчэнне без магчымасцi аднаўлення. Алёна сама забрала дакументы. Гэта дазволiць ёй вярнуцца ва ўнiверсiтэт, калi сiтуацыя ў краiне палепшыцца.

На iншых падпiсантаў чынiўся маральны ўцiск, каб прымусiць iх адмовiцца ад сваiх подпiсаў. Метады выкарыстоўвалiся розныя: ад размоваў з дэканам у прысутнасцi «незразумелых людзей у цывiльным» да адкрытага шантажу: у маладзёнаў не прымалi залiкi, матывуючы тым, што яны да гэтага «маральна не гатовыя». Супрацоўнiкi дэканата спрабавалi дыскрэдытаваць студэнтаў-падпiсантаў у вачах рэдактараў тых газетaў, дзе яны падпрацоўвали. Адлiчаная Вольга Класкоўская папрасiла палiтычнага прытулку ў Польшчы, а Алёна Андрэева, якая з`яуляецца iнфармацыйным каардынатарам Асамблеi няўрадавых арганiзацыяў Беларусi, больш актыўна занялася грамадскай дзейнасцю i кажа, што нi аб чым не шкадуе.