1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Як ставіцца "Рух “За свабоду” да будаўніцтва АЭС?

24 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла Праект закону “Аб выкарыстанні атамнай энергіі”. Такім чынам заканадаўча замацаваная магчымасць будаўніцтва ў Беларусі уласнай атамнай электрастанцыі.

https://p.dw.com/p/EQD3

Стаўленне ў краіне да самой магчымасці будаўніцтва АЭС далёка не аднолькава ўхвальнае. Сведчаннем таму – заява лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча аб пачатку ўвосень бягучага году шырокай грамадзянскай кампаніі супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі краіны ў найбліжэйшы час. Аляксандр Мілінкевіч распавёў нашай праграме пра сэнс і змест гэтай кампаніі.

“Кампанія вельмі проста абгрунтаваная. Я як фізік не маю атамафобіі, радыёфобіі, я ведаю, што будуюцца атамныя станцыі, многія з якіх адносна небяспечныя. Але ў нас абсалютная таямніца, невядома, эканамічна абгрунтаванае гэта рашэнне ці не, невядома, якія тэхналогіі, невядома, хто будзе ўдзельнічаць у тэндэры, хто будзе вызначаць пераможцу, - столькі невядомых рэчаў! А такія падзеі абавязкова мусяць выклікаць шырокае грамадскае абмеркаванне, а не адразу прыняццё нейкага закона. Тым больш ніводзін дэпутат, я ўпэўнены, нават не параіўся ў сваёй акрузе са сваімі выбарцамі. Таму я супраць такога кулуарнага вырашэння пытання, якое можа вызначыць лёс Беларусі на многія гады наперад”.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, такое развіццё падзеяў, хуткацечнасьць прыняцця рашэння аб будаўніцтва АЭМ мае пэўныя небяспекі.

“Небяспекі вядомыя: хапіла Чарнобыля і іншых аварыяў у савецкія часы, атамная энергетыка – небяспечная энергетыка, трэба мець самыя лепшыя тэхналогіі. Я не перакананы, што мы пры гэтым не пагоршым сваю залежнасць ад вонкавых чыннікаў. Мы не праінфармавалі насельніцтва, а ці не маем мы ўнутраных магчымасцяў, бо ёсць энергія ветра і энергія вады і многія іншыя. Таму я лічу, што ў такіх кулуарных рашэннях заўсёды крыецца нейкі інтарэс пэўных груп, амбіцыі, але не інтарэс народа. Без абмеркавання атамная станцыя будавацца не можа”.