1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Швейцарыя далучылася да санкцыяў Еўразвязу супраць беларускіх чыноўнікаў

30 июня 2006 г.
https://p.dw.com/p/8he7

Швейцарыя ўвяла фінансавыя санкцыі супраць 36 беларускіх чыноўнікаў. Адпаведную заяву пра далучэнне да санкцыяў Еўразвязу адносна арышту банкаўскіх рахункаў і нерухомасці беларускіх чыноўнікаў зрабіла кіраўніцтва Дэпартаменту па міжнародных дачыненнях і эканоміцы ўраду Швейцарскай канфедэрацыі. Рашэнне тычыцца таксама кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і было прынятае на падставе таго, што беларускі ўрад “парушыў канстытуцыйныя прынцыпы ў часе прэзідэнцкіх выбараў”. Як вынікае з дакументу, асобы альбо фінансавыя інстытуты Швейцарыі, якія супрацоўнічалі з Беларуссю ці валодаюць інфармацыяй пра двухбаковыя эканамічныя аперацыі, павінныя неадкладна паведаміць пра гэта ў адпаведныя інстанцыі.