Чэшскі дыпламат накіраваў Аляксандру Казуліну ліст падтрымкі
26 июля 2006 г.Реклама
Сёння Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Уладзімір Румл накіраваў асуджанаму на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі экс-кандыдату на прэзідэнта Беларусі Аляксандру Казуліну ліст, у якім выказаў падтрымку лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). “Хачу Вас запэўніць, што Амбасада Чэхіі ў Беларусі пільна сачыла за Вашай выбарчай дзейнасцю і заўжды імкнулася аб’ектыўна яе ацэньваць. У адносінах да ўсіх падзеяў, уключна Ваша затрыманне і прысуд, якія я ўспрымаю як скандальныя, дазволю сабе выказаць Вам глыбокую сімпатыю”, - гаворыцца ў лісце дыпламата. Уладзімір Румл пажадаў Аляксандру Казуліну стойкасці і мужнасці.