1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Чаму я зняў сваю кандыдатуру?

Пятро Іваноў17 сентября 2008 г.

Дэмакраты Гомельскай вобласці ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі ў розных фарматах. Адны змагаюцца за дэпутацкія мандаты, а іншыя заклікаюць выбаршчыкаў да байкоту выбараў.

https://p.dw.com/p/FK7y
Фото: DW

Дэмакраты Гомельскай вобласці ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі ў розных фарматах. Адны змагаюцца за дэпутацкія мандаты, а іншыя заклікаюць выбаршчыкаў да байкоту выбараў.

Непаспешлівае рашэнне

У Гомельскай вобласці планавалі балатавацца ў парламент 17 вылучэнцаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Адзін прэтэндэнт не прайшоў этап рэгістрацыі ініцыятыўных груп, яшчэ тры не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў. І яшчэ тры дэмакраты, ужо будучы кандыдатамі ў дэпутаты, самі адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах.

Леанід Судаленка – адзін з тых, хто зняўся з выбараў адразу пасля рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Сваё рашэнне сябра Аб’яднанай дэмакратычнай партыі тлумачыць тым, што ўлада не выканала ўмовы роўнага ўдзелу ў выбарчым працэсе.

"Чаму я зняў сваю кандыдатуру? Яшчэ напярэдадні выбараў АДС неаднойчы заяўлялі, што здымуць свае кандыдатуры, калі ў склад участковых выбарчых камісій не будуць уключаныя нашыя прадстаўнікі. З 225 прадстаўнікоў, якія былі накіраваныя ў склад участковых камісій, было уключана менш 1%. Таму я лічу, каб мы былі паслядоўнымі, трэба трымацца сваіх слоў і паказаць уладзе, што мы таксама сіла, палітычная сіла, з якой трэба лічыцца".

Васіль Палякоў, кіраўнік гомельскай арганізацыі АГП, таксама адмовіўся ад барацьбы за дэпутацкі мандат. Экс-кандыдат у дэпутаты не лічыць сваё рашэнне паспешлівым. Увесь астатні час выбарчай кампаніі Васіль Палякоў плануе інфармаваць выбаршчыкаў пра немэтазгоднасць удзелу ў выбарах.

"Адна справа – мы здымаемся адразу пасля рэгістрацыі і заклікаем не ісці на выбары. Тады ў нас больш часу, каб давесці сваё стаўленне да выбараў. Іншая справа – прайсці кампанію, агітаваць за сваю кандыдатуру, а потым зняцца і не мець ніякай мажлівасці давесці сваю пазіцыю і патлумачыць, чаму зняўся".

Слова "байкот" пазбягаць

Гомельскія дэмакраты пазбягаюць слова "байкот", а сваю цяперашнюю дзейнасць называюць інфармацыйнай кампаніяй. Ва ўсялякім выпадку, з cупрацоўнікамі правапарадку пакуль значных праблем не было. Калі на пачатку "кампаніі" міліцыя канфіскоўвала ўлёткі з заклікам да байкоту, то цяпер іх вяртае.

І ўсё ж такі дзесяць дэмакратычных вылучэнцаў працягваюць змагацца за месца ў парламенце. Сярод іх – апазіцыйны камуніст Віктар Хоміч. Ён з павагай ставіцца да рашэння сваіх калег па дэмакратычнай кааліцыі байкатаваць выбары, але сам мае намер ісці да канца.

"По-хорошему, если бы мы могли иметь полное информационное поле и донести свою позицию, надо было бы сниматься. Потому что власть не собирается проводить честные, открытые и справедливые выборы. Но в наших условиях, с учетом той информации, которая перебивает нашу небольшую информацию другого плана, мы полномасштабный бойкот не сможем провести".

Віктар Хоміч выкарыстоўвае ўсялякую магчымасць сустрэчы з выбаршчыкамі – у працоўных калектывах, праз сродкі масавай інфармацыі. Досвед размоваў з людзьмі дае Віктару Хомічу надзею на прызнанне і рэальную падтрымку яго праграмы.

"Я надеюсь, что результат у нас будет: мы будем услышаны, будем поняты и поддержаны. Ну а если власть всё-таки нарисует свой результат, она в очередной раз покажет свое лицо не самым лучшим образом, и этого ей народ уже не простит, в этом я уверен".