Ці зробяцца машыны танней ды даступней беларусам?
Як і заяўлялася раней, стаўкі мытаў пры ўвозе аўтамабіля для фізічных ды юрыдычных асобаў зроўнілі. Але зрабілі гэта заднім чыслом, ужо пасля выдання ўказу. На думку галоўнага рэдактара газеты “Автобизнес-Weekly» Зміцера Навіцкага, новыя правілы аблегчаць працу ўсім. І ў першую чаргу бізнэсменам, якія спрабуюць легальна гандляваць на аўтарынку:
“Зараз бадай на кожнага дылера заведзеная крымінальная справа, таму што ён змушаны быў выкарыстоўваць шэрыя схемы”.
Адмена шэрагу падаткаў і зраўнанне мытаў дапаможа многім выйсці з ценю ды развіць бізнес. Адзіны непрыемны асадак ад новаўвядзенняў, на думку Зміцера Навіцкага, застаўся ад таго, што для фізічных асобаў пошліны ўсё ж такі ўзнялі:
“Я не бачу ў гэтым эканамічнага сэнсу, акрамя таго, што дзяржава разглядае нас, як дойную карову”.
Указам прэзідента павялічана градацыя аўтамабіляў залежна ад аб’ёму рухавіка. Калі раней яны падзяляліся да 2500 кубічных сантыметраў і вышей, то зараз уведзены новы аб’ём у 1500 кубічных сантыметраў. У выніку размытнёўка аўтамабіляў, якія перавышаюць гэты аб’ём, падаражэла ад 100 да 375 эўра. Пошліна на аўтамабілі, што перавышаюць парог у 2500 кубічных сантыметраў, падаражэла на 375 эўра і болей. Пры гэтым самыя хадавыя іншамаркі, незалежна аб аб’ёму рухавіка, падаражэлі з 0,6 да 0,75 еўра за кубічны сантыметр. У Дзяржаўным мытным камітеце лічаць гэтае падвышенне нязначным. Аб гэтым на пресавай канферэнцыі заявіў начальнік кіраўніцтва тарыфнага рэгулявання і мытных платяжоў Камітэту Сяргей Палудзень. “Фактычна працэнт увозу аўтамабіляў абавязаны пераключыцца з фізычных на юрыдычныя асобы,” – абзначыў Палудзень.
Дарэчы, за кошт размытнёўкі ў гэтым годзе дзяржава збярэ парадку 75 мільёнаў еўра, шта на 10 мільёнаў больш, чымся ў папярэднім. Эксперты прадракаюць, што калі цэны і ўзнімуцца, то толькі па інэрцыі на карткі термін.
“Дзяржава абрала правільны час, зараз не сезон продажаў, а да вясны аўтадылеры за кошт павелічэння ўвозімага аб’ёму не будуць падвышаць кошты”
- лічыць галоўны рэдактар газеты “Автобинес-Weekly» Зміцер Навіцкі.
У лепшы бок абавязаны змяніцца і асартымент. “Калі юрыдычныя асобы пачнуць лагальна займацца ўжыванымі аўто, яны змогуць прадаваць іх у крэдыт,” – лічыць Навіцкі.