1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Інтэрнеце з’явіўся сайт, прысвечаны забітай журналістцы Вераніцы Чаркасавай

https://p.dw.com/p/8aZH

У Інтэрнеце з'явіўся сайт, цалкам прысвечаны справе аб забойстве беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай: http://www.veronikacherkasova.org. На сайце змяшчаецца інфармацыя датычна ходу расследавання яе забойства, публікацыі на гэтую тэму ў беларускай і замежнай прэсе, заявы беларускіх і міжнародных арганізацыяў па гэтай справе і гэтак далей. Забойства Веранікі Чаркасавай разглядаецца аўтарамі сайту ў кантэксце беларускай сітуацыі, і таму яны прапануюць шмат дадатковай інфармацыі датычна становішча з мас-медыямі ў Беларусі. Па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, да з'яўлення сайту мелі дачыненне калегі і сябры Веранікі, якія цяпер жывуць у ЗША.