1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Салігорску пачаліся акцыі на падтрымку палітычных вязняў

8 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8NnB

У Салігорску (Мінская вобласць) «Малады фронт» пачаў акцыі на падтрымку палітычных вязняў. У горадзе ўжо з'явіліся плакаты з заклікамі вызваліць Аяляксандра Казуліна, Аляксандра Мілінкевіча, Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Актывісты распаўсюджваюць улёткі з імёнамі палітвязняў і збіраюць подпісы на знак салідарнасці з пацярпелымі ад рэпрэсіяў. Паводле прадстаўніка «Маладога фронту», запланаваны яшчэ шэраг акцыяў.