1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У розных краінах свету прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю

17 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8o1M

Тысячы людзей ва ўсім свеце адзначылі 16 ліпеня Дзень беларускай салідарнасці. У нядзелю яны прыйшлі да расійскіх амбасадаў у сваіх краінах і запатрабавалі узняць “беларускае пытанне” на саміце “Вялікай Васьмёркі” у Санкт-Пецярбурзе: а таксама спыніць падтрымку кіраўніцтва Расіі беларускіх уладаў. У Мінску пры спробе прайсці да расійскай амбасады з выявамі палітвязняў былі арыштаваныя 40 беларусаў. Многіх з іх жорстка збілі. Акцыі салідарнасці прайшлі ў многіх беларускіх гарадах і за мяжою. У Польшчы, Украіне, Расіі, Бельгіі, ЗША, Швецыі, Нідэрландах, Эстоніі, Літве і ў іншых краінах ля расійскіх і беларускіх амбасадаў прайшлі пікеты і дэманстрацыі. Беларусы запальвалі ў сваіх вокнах знічкі салідарнасці з палітвязнімі і сем’ямі зніклых апазіцыянераў.