1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У польскай сталіцы прагучала малітва за Беларусь

27 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8X3m

У сталіцы Польшчы адбылася ўрачыстая імша, якую адслужыў Папа Рымскі Бенедыкт XVI. На набажэнстве прысутнічалі сотні тысячаў чалавек, сярод якіх былі да трох тысячаў беларусаў з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і гербамі сваіх гарадоў, адкуль яны прыехалі. У часе імшы з папскага алтара была прачытаная малітва на беларускай мове. У малітве прагучаў заклік маліцца за свабоду і годнасць людзей, чыя правы парушаюцца.