У Мінску пачалося развітанне з Янкам Брылём
26 июля 2006 г.Реклама
Сёння пачалося развітанне з Народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём. У адпаведнасці з яго запаветам, труна памерлага выстаўленая ў мінскай кватэры славутага літаратара, па адрасе: вуліца Дразда, 8. Пахаванне класіка беларускай літаратуры адбудзецца ў чацвер на могілках вёскі Калодзішчы Мінскага раёну. Вынас труны з кватэры адбудзецца а 14-й гадзіне. Янка Брыль памёр у аўторак на 89-м годзе жыцця.