1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінску пачала працу місія доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ

Паўлюк Быкоўскі

Назіральнікі будуць ацэньваць, наколькі хада выбарчай кампаніі адпавядае патрабаванням АБСЕ і іншым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама беларускаму Выбарчаму Кодэксу

https://p.dw.com/p/7wwv

Хаду выбарчай кампаніі на Беларусі будуць адсочваць 52 доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Яшчэ каля 400 прадстаўнікоў гэтай арганізацыі прыбудуць у краіну перад самымі выбарамі для непасрэднага маніторынгу выбарчага працэсу. Сёння першыя доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ падалі заяўку на акрэдытацыю пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі.

6 лютага ў Мінску пачала працу місія доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ пад кіраўніцтвам Герта-Хінрыха Арэнса (Geert-Hinrich Ahrens). Назіральнікі будуць ацэньваць, наколькі хада выбарчай кампаніі адпавядае патрабаванням АБСЕ і іншым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама беларускаму Выбарчаму Кодэксу. Назіральнікі АБСЕ будуць сачыць за хадой галасавання, падліку галасоў і абвяшчэння вынікаў выбараў. Акрамя таго, яны будуць ацэньваць, ці аб'ектыўна асвятляецца ў СМІ прэзідэнцкая кампанія і як арганізаваны для кандыдатаў роўны доступ да дзяржаўных СМІ.

У Мінску будуць знаходзіцца 12 міжнародных назіральнікаў і яшчэ 40 будуць працаваць у рэгіёнах Беларусі. На 15 лютага запланаваны іх першы брыфінг. Праўда, свае ацэнкі назіральнікі паведаміць не здолеюць, бо ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам замежныя назіральнікі не маюць права выказваць сваё меркаванне пра якасць выбарчага працэсу да завяршэння выбараў. Незадоўга да дня галасавання ў Беларусь прыедуць яшчэ 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Адкрыццё місіі БДІПЧ АБСЕ сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік пракаментаваў у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" наступным чынам: "Мы маем намер вельмі добразычліва з імі працаваць і кідаць каменьчыкі ў чужы агарод не ў нашай традыцыі".