1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінску кіроўцы таксовак заблакавалі будынак тэлебачання

14 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8nMg

50 таксовак службы «0-52» заблакавалі сёння будынак Агульнанацыянальнага тэлебачання на вуліцы Камуністычнай у Мінску. Прычынай такога кроку стала паведамленне пра закрыццё іх фірмы, у выніку чаго 700 кіроўцаў пазбавіліся працы. Служба «0-52» належыць прыватнай фірме «Набат». Паводле кіроўцаў, дырэктар фірмы ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў следчым ізалятары, яго звінавачваюць у няўплаце падаткаў. У звязку з гэтым, дзяржаўныя структуры прынялі рашэнне зачыніць фірму. Супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся ля будынку тэлевізіі, спрабавалі адабраць у кіроўцаў правы. Кіроўцы таксовак збіраюцца праводзіць акцыі пратэсту да таго часу, пакуль ім не прадаставяць новыя працоўныя месцы. Мяркуецца, што ў панядзелак яны збяруцца ў аўтапарку службы «0-52» на вуліцы Гурскага ў беларускай сталіцы.