1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Магілёве затрыманы Анатоль Лябедзька, давераная асоба адзінага кандыдата А. Мілінкевіча

7 марта 2006 г.
https://p.dw.com/p/85LP

7 сакавіка ў Магілёве падчас сустрэчы з выбаршчыкамі быў затрыманы Анатоль Лябедзька, давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча. Нягледзячы на тое, што перад пачаткам сустрэчы Лябедзька ніякіх папярэджанняў аб незаконнасці акцыі не атрымаў, апрача просьбы міліцыянераў не выкарыстоўваць гучнагаварыцелі, пазней ён быў затрыманы па абвінавачванні ў правядзенні несанкцыянаванага сходу. Гэта адбывалася на вачах назіральнікаў АБСЕ.

Анатоля Лябедьку ўжо адвезлі ў суд Ленінскага раёна Магілева. Аднак ён запатрабаваў адваката, і пакуль суд вырашаў ягоную просьбу, Лябедька расказваў міліцыянтам аб праграме адзінага кандыдата ў прэзідэнты Мілінкевіча і адзначаў, што яго ўважліва слухаюць. А ў гэты час ў тым жа судзе ішоў працэс над кіраўніком Магілёўскага абласнога штаба Мілінкевіча Ўладзімірам Шанцавым, які абвінавачваецца ў правядзенні несанкцыянаванага сходу. Пад гэтым маецца наўвазе сустрэча з выбаршчыкамі, якую 6 сакавіка ладзіў у Магілёве кіраўнік прадвыбарчага штаба Мілінкевіча Сяргей Калякін. На гэты момант вынікі абоіх паседжанняў невядомыя.