У Емене скрадзеныя нямецкія турысты
28 декабря 2005 г.Реклама
У сераду пацведзілася інфармацыя аб выкраданні ў Емене пяцёх грамадзянаў Нямеччыны. Паводле еменскіх крыніцаў, за выкраданнем стаяць старшыны мясцовых плямёнаў. Немцы вандравалі з вялікаў групай на аўтамабілях. Па дарозе іх машина адстала ад калоны. Паводле прадстаўніка нямецкага знешнепалітычнага ведамства Марціна Егера, у нямецкім МЗС створаная крызісная группа, якая мусіць правесці расследаванне здарэння. На мінулым тыдні ў Емене былі скрадзеныя два турысты з Аўстрыі.