1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Гародні затрыманая група фальшываманетчыкаў

https://p.dw.com/p/7jl9

Група фальшываманетчыкаў затрыманая ў Гародні. Вытворчасць і збыт падробленых 20-тысячных купюраў былі пастаўленыя на паток. Першыя падробленыя грошы з’явіліся ў абласным цэнтры на пачатку снежня ў сумках інкасатараў, якія збіралі выручку з гарадскіх крамаў. Выйсці на след злачынцаў атрымалася пасля заявы аднаго з гандляроў. Трое мужчынаў разлічыліся за пакупку фальшыўкай. Прадавец змог скласці фотаробат меркаваных злачынцаў. Вытворчасць падробленых банкнотаў злачынцы, усе раней судзімыя, наладзілі ў склепе жылога дому. Там быў знойдзены кампутар, з дапамогай якога былі вырабленыя грашовыя клішэ. Таксама аператыўнікі знайшлі і тайнік. Канфіскаваныя паўсотні купюраў, падрыхтаваных да рэалізацыі.