У Віцебску мае адбыцца чарговая акцыя пратэсту
21 марта 2006 г.Реклама
Трэці дзень Плошча Свабоды ў Віцебску застаўленая аўтатранспартам спецаўтабазы. На плошчы планавалі сабрацца ўдзельнікі акцыі салідарнасці з мітынгоўцамі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Таму ўчора каля 60 віцяблянаў выйшлі да Летняга амфітэатру. Прыкметна, што прадстаўнікоў праваахоўных органаў розных рангаў было значна больш. Нягледзячы на шматлікія папярэджанні з боку супрацоўнікаў міліцыі, акцыя працягнулася дзве гадзіны і будзе зноў арганізаваная сёння ўвечары.