У Вроцлаве адбудзецца фестываль беларускай культуры
Реклама
8 чэрвеня ў польскім Вроцлаве пачнецца Трэці фестываль беларускай культуры. Ён пройдзе пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы Казіміра Марцінкевіча і міністра культуры і народнай спадчыны Польшчы Казіміра Міхала Уяздоўскага, а таксама мэра Вроцлава Рафала Дуткевіча. Фестываль будзе доўжыцца да 11 чэрвеня. Ад гэтага году фестываль будзе мець назоў «Фестываль культуры беларускай “Цяпер Беларусь!”