1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Берасці пачалі галадоўку ўладальнікі маршрутных таксовак

7 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8jkt

У Берасці пяцёра прадпрымальнікаў, уладальнікаў маршрутных таксовак, распачалі галадоўку. Удзельнікі акцыі такім чынам пратэстуюць супраць намеру падаткавых органаў спагнаць з уладальнікаў таксовак гэтак званы рэспубліканскі збор за выкарыстанне мікрааўтобусаў у камерцыйных мэтах. Нагадайма, што супрацоўнікі падаткавай інспекцыі налічылі прадпрымальнікам штраф у памеры каля 100 000 даляраў. У той жа час летась, калі ўладальнікі таксовак ужо пачыналі галадоўку з аналагічных прычынаў, прадстаўнікі мясцовых уладаў абяцалі, што рэспубліканскі збор будзе тычыцца толькі тых мікраўтобусаў, што ўвезеныя ў Беларусь пасля прыняцця адпаведнага ўказу Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку 2004 году.