1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Берасцейскім абласным выбаркаме няма ніводнага дэмакрата

https://p.dw.com/p/7i4x

Ніводзін з прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў альбо праваабарончых арганізацыяў Берасьцейшчыны не трапіў у склад абласной камісіі па выбарах прэзідэнта Беларусі. Усяго ў камісію увайшлі 13 чалавек, сярод якіх супрацоўнікі аблвыканкаму, абласнога Савету дэпутатаў, а таксама вылучэнцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ветэранаў вайны ў Аўганістане, БРСМ, Беларускага саюзу жанчын і праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі. Паводле афіцыйных звестак, пяць чалавек трапілі ў склад абласной камісіі “шляхам падачы заявы” ад асобных грамадзянаў.