У Беластоку пачаўся судовы працэс ў справе выдаўцоў тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва"
14 февраля 2006 г.Реклама
Пракуратура абвінавачвае сяброў Праграмнай рады "Нівы" у бухгальтарскіх парушэннях падчас размеркавання ўрадавых датацыяў на выхад тыднёвіка, адзначаючы аднак пры гэтым, што ніводзін грош з датацыяў не знік. Былы старшыня Рады прафесар Яўген Мірановіч тлумачыць, што выдаўцы былі вымушаныя размяркоўваць грошы на выданне газеты іначай, чым патрабуюць правілы, бо ў іншым выпадку тыднёвік немагчыма было б выдаваць – датацыі прыходзяць увесну, а да восені іх трэба ўжо выдаць, інакш ледзь не на паўгады выхад выдання трэба было б спыняць.