У Беларусь прыбыў новы пасол Украіны Валянцін Налівайчанка
22 февраля 2006 г.Реклама
Налівайчанка – кар'ерны дыпламат. Ен працаваў у пасольстве Ўкраіны ў Фінляндыі, быў генэральным консулам у ЗША. На мінуўшым тыдні В.Налівайчанка наведаў Мінск у якасці намесніка міністра замежных справаў Украіны ў складзе дэлегацыі ўкраінскай часткі Беларуска-украінскай камісіі па гандлева-эканамічнаму супрацоўніцтву. Нагадаем, што Ўкраіна ня мае пасла ў Беларусі са жніўня 2005 году, калі тагачасны кіраўнік украінскай місіі Пётр Шапавал быў адкліканы ў Кіеў. Да гэтага часу не прыбыў у Мінск новы пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў і не прызначаны новы пасол Польшчы.