1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Узламаны сайт тэлеканалу ОНТ

https://p.dw.com/p/89c5

Сайт беларускага тэлеканалу ОНТ, які перакрывае для беларускіх гледачоў расійскі Першы канал, сёння ўначы быў узламаны. Замест сайту цяпер бачная “заглушка” хостынг-правайдару. Усё пачалося з таго, што па інтэрнеце пайшла “гуляць” спасылка на пошукавы запыт на сайце ОНТ. Там усе жадаючыя маглі назіраць малюнак са свіннямі, якія стаялі перад тэлевізарам і жэрлі памыі з начовак. Гэтая падзея выклікала надзвычайны ажыятаж сярод беларускіх інтрнетчыкаў, і, магчыма, сайт проста не вытрымаў вялікай колькасці наведнікаў.