Удзельнікі салігорскай галадоўкі накіравалі заяву ў пракуратуру
31 мая 2006 г.Реклама
Сёння ўдзельнікі галадоўкі пратэсту ў Салігорску накіравалі ў Салігорскую міжраённую пракуратуру заяву, у якой выклалі прычыны правядзення сваёй акцыі і патрабаванні. Так, у заяве адзначаецца, што галадоўка была абвешчаная “у звязку з незаконным выключэннем актывіста Максіма Сяменчыка з навучальнай установы, крымінальным пераследам іншых актывістаў і незаконным пазбаўленнем волі па палітычных матывах Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Павала Севярынца, Сяргея Ляшкевіча”. Сёння да галадоўцаў далучыліся яшчэ два чалавекі. Гэткім чынам, колькасць удзельнікаў галадоўкі дасягнула дваццаці двух чалавек.