С. Скрабец звярнуўся да презiдэнта Лукашэнкі і абвясціў галадоўку
10 января 2006 г.Реклама
Адзін з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду презiдэнта Рэспублiкi Беларусь, зняволены былы дэпутат Сяргей Скрабец, дамагаецца, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе для арганізацыі збору подпісаў на ўдзел ў выбарах 19 сакавіка. Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Скрабца Сяргей Галаганюк, спадар Скрабец перадаў яму для публікацыі свой ліст са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, каб той паспрыяў яму ў змене меры стрымання. Адначасова Сяргей Скрабец абвясціў галадоўку пратэсту, дамагаючыся нармальнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Пачатак суду над Скрабцом прызначаны на 16 студзеня. Яго абвінавачваюць у вымаганні крэдытаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і падрыхтоўцы да хабару.