1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Сёння праваахоўныя органы арыштавалі на Кастрычніцкай плошчы футбольны мяч

https://p.dw.com/p/89KU

Сёння праваахоўныя органы арыштавалі футбольны мяч. Справа ў тым, што ўдзельнікі акцыі пратэсту прынеслі на Кастрычніцкую плошчу футбольны мяч, каб магчыма было сагрэцца на марозе. Такі крок стаў таксама своеасаблівым адказам БТ, якое паказвала, што апазіцыйная моладзь “ганяе па плошчы пустыя бутэлькі”. Аднак супрацоўнікі СОБРа палічылі мяч занадта падазроным. Як толькі ён адкаціўся да флагштокаў, яго тут жа схапілі “людзі ў чорным”. Відавочцы абсурднай сітуацыі жартуюць, што зараз застаецца толькі абвінаваціць мяч у тым, што ён з нецэнзурнай лаянкай напаў на міліцыянтаў, і адправіць яго ў спецпрыёмнік на 15 сутак.