Сёння Беларусь адзначае Радаўніцу – Дзень памінання памерлых
2 мая 2006 г.Реклама
2 траўня, на 9-ы дзень пасля Вялікадня, праваслаўныя беларусы ўшаноўваюць памерлых. Веснавое памінанне продкаў – Радаўніца. Ужо цягам некалькіх гадоў гэты дзень з’яўляецца дзяржаўным святам і непрацоўным днём. Сёння ва ўсіх праваслаўных храмах краіны адбыліся памінальныя службы. Паводле традыцыі, пасля набажэнства людзі пайшлі на могілкі і панеслі з сабой ежу і пітво для невялікага памінальнага стрававання. У Дзень памінання продкаў нараджэнцы мясцінаў вакол 30-кіламетровай зоны адчужэння ад Чарнобыльскай АЭС без адмысловых прапускоў змаглі наведаць магілы сваякоў.