Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў актывіста Партыі БНФ З. Каспяровіча 5 месяцамі арышта
27 февраля 2006 г.Реклама
за спробу змяніць афіцыйны чырвона-зялены сцяг на будынку Мінскага гарвыканкаму на нацыянальны бел-чырвона-белы. Судздзя Таццяна Унукевіч класіфікавала ягоныя дзеянні як злоснае хуліганства па 339 артыкуле Крымінальнага кодексу. Аднак сам Зміцер і ягоны абаронца Павел Сапелка настойвалі на тым, каб справа разглядалася як знявага дзяржаўных сімвалаў. Адвакат паведаміў, што будзе абскарджваць рашэньне суду, хаця і не разлічвае, што гарадзкая калегія адменіць прысуд. Аднак абаронца спадзяецца на смягчэнне прысуду, які яму падаецца надзвычайна жорсткім. Увесь гэты час Зміцер будзе знаходзіцца ў
следчым ізалятары.