1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Суд вярнуў справу Алеся Пушкіна на перагляд

17 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Udp

Раённы суд у Крупках сёння завершыў разгляд справы беларускага мастака Алеся Пушкіна і вырашыў вярнуць мясцовай міліцыі пратакол з прычыны недахопаў у расследаванні. Разгляд справы Алеся Пушкіна праходзіў ад кіраўніцтвам старшыні Крупскага раённага суду Васіля Панкратава. Нагадайма, што справу ініцыявала дырэктар Бобрскай школы Яўгенія Шэкун. 12 траўня яна накіравала на імя ачольніка Крупскай міліцыі скаргу на Алеся Пушкіна, паводле якой мастак яшчэ ў красавіку прыйшоў у школу і ўчыніў там скандал: абазваў дырэктара рускай акупанткай і сказаў, што яна не павінная займаць дзяржаўную пасаду ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Скарга дырэктаркі школы з'явілася пасля таго, як у Бабры невядомыя аблілі чорнай фарбай помнік опэрупаўнаважанаму аддзелу контравыведкі СМЕРШ Васілю Чабатарову. На месцы здарэння была знойдзеная ўлётка з надпісам “Далоў расійскіх акупантаў з дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь”. Пасля гэтага ў доме Алеся Пушкіна міліцыянты ўчынілі ператрус, канфіскавалі друкаваную прадукцыю апрача іншага, і брашуры Зянона Пазьняка пра беларуска-расійскія стасункі. Цягам трох дзён мастак знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку ў Крупках. 15 траўня яго адпусцілі.