1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту зведваюць новыя праблемы

https://p.dw.com/p/8eQG

Беларускія ўлады чыняць праблемы студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту, якія вымушаны вучыцца па-за межамі Беларусі. Студэнты ЕГУ скардзяцца на факты дзіўных паводзінаў працаўнікоў памежных службаў Беларусі – асабістыя дагляды, пытанні, датычныя працы ўніверсітэту, пытанні фінансавання апошняга. Апрача таго, відавочныя спробы вярнуць у Беларусь тых, каго сама ўлада пазбавіла магчымасці вучыцца на радзіме за ўдзел у акцыях супраць недэмакратычных дзеянняў уладаў. Навучальны год у ЕГУ набліжаецца да завяршэння. Частка студэнтаў будзе спрабаваць правесці лета ў Беларусі, але для некаторых дакладна вядома, што такой магчымасці не будзе.