СПС заклікаў Пуціна не прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам
6 апреля 2006 г.Реклама
Сёння расійская партыя “Саюз прав ых сілаў” накіравала адкрыты ліст Уладзіміру Пуціну, у якім заклікала яго не прызнаваць легітымным прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку. У прыватнасці, у лісце адзначаецца, што “той факт, што акрамя Пуціна Лукашэнку павіншавалі з перамогай толькі лідэры такіх краінаў, як Куба ці Іран, паказвае, што сваімі дзеяннямі Пуцін ставіць Расію ў адзін шэраг з адыёзнымі рэжымамі”. У суботу, 8 красавіка, СПС плануе правесці пікет каля амбасады Беларусі ў Маскве, дзе будзе выказаны пратэст супраць фальсіфікацый на апошніх выбарах Беларусі і падтрымка зняволеным расійскім грамадзянам.