1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Споўнілася сто дзён з моманту затрымання актывістаў арганізацыі “Партнёрства”

31 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Y1J

31 траўня споўнілася сто дзён з моманту затрымання актывістаў арганізацыі “Партнёрства” Міколы Астрэйкі, Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайкі і Эніры Браніцкай. У сераду сваякі й блізкія затрыманых накіравалі зварот да грамадскасці і міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Актывістаў “Партнёрства” абвінавачваюць па артыкуле Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі й замах на правы грамадзянаў. Следства ўжо завершылася, абаронцы і падазраваныя азнаёміліся з матэр’яламі справы, якія ўжо паступілі ў пракуратуру. У чэрвені можа пачацца судовы працэс. Хадайніцтвы адвакатаў аб змяненні меры стрымання былі праігнараваныя, хаця ў Дранчука два месяцы таму нарадзіўся сын, а жонкі яшчэ двух актывістаў “Партнёрства” цяжарныя.