Салігорскія маладафронтаўцы абвесцілі галадоўку
29 мая 2006 г.Реклама
Чатыры актывісты арганізацыі “Малады фронт” з Салігорску пачалі бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць моладзевых актывістаў. Маладафронтаўцы разлічваюць, што да галадоўкі далучацца іх сябры з іншых рэгіёнаў краіны. Маладзёны патлумачылі, што галадоўку пачалі дзеля таго, каб звярнуць увагу грамадскасці на сітуацыю, у якой апынуліся апазіцыйныя актывісты не толькі з “Маладога фронту”.