1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Прэзідэнт Расіі Ў.Пуцін пазнаёміў А.Лукашэнка з новым паслом Расіі ў Беларусі

https://p.dw.com/p/7rQX

24 студзеня падчас спаткання у Санкт-Петербурзе прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн прадставiў беларускаму лiдэру новага пасла Расii ў Беларусi. Iм стане былы губернатар Алтайскага краю Аляксандaр Сурыкаў. Беларускi бок ужо выдаў агрэман на яго кандыдaтуру. Зараз яна праходзiць працэдуру пацверджання i абмяркоуваецца ў расiйскiм парламенце.

Раней на гэтую пасаду быў прызначаны былы губернатар Саратаўскай вобласцi Дзмiтры Аяцкаў. Аднак, ен так i не прыступiў да выконвання сваiх абавязкаў, пасля таго, як пад час адной з прэсавых канферэнцый дазволiў сабе шэраг негатыўных высказванняў у адрас Лукашэнка i яго палiтыкi.

Яшчэ не прызначаны кандыдат на пасаду галавы польскай амбасады. Украiнскую дыпмiсiю, якая з жнiўня працавала без пасла, узначалiць Валянцiн Налiвайчанка. Загад аб гэтым быу падпiсаны на прыканцы 2005 году.